Навукоўцы распрацавалі міні-мозг пры дапамозе 3D-друку

Даследнікі з Універсітэта Браўна ў ЗША распрацавалі просты і недарагі спосаб атрымання мініятурнага мозгу пры дапамозе тэхналогіі 3D-друку, які можна выкарыстоўваць для тэставання прэпаратаў, вывучэння нервовай трансплантацыі тканіны або эксперыментавання са ствалавымі клеткамі.

Хоць міні-мозг не здольны думаць, ён вырабляе электрычныя сігналы і стварае свае ўласныя нервовыя сувязі – сінапсы. Эксперты лічаць, што такія лабараторныя мадэлі органаў, створаныя «ў прабірцы», магчыма, могуць прывесці да памяншэння выкарыстання жывёл у эксперыментах. Усяго адзін маленькі ўзор жывой тканіны ад аднаго грызуна дазволіць стварыць тысячы узораў міні-мозгу, кажуць навукоўцы. Міні-мозг памерам каля траціны міліметра ў дыяметры не з'яўляецца першай або самай складанай рабочай клетачнай культурай цэнтральнай нервовай сістэмы, прызнаюць даследчыкі, але яго стварэнне патрабуе менш крокаў і фінансавых выдаткаў, ён таксама вырабляецца з лёгкадаступных матэрыялаў. Прыблізны кошт новага міні-мозгу складзе каля 0,25$.

Сферы мазгавой тканіны пачынаюць фармавацца на працягу дня пасля таго, як выдзеленыя клеткі былі культываваць, і ўтвараюць складаныя 3D-нейронавыя сеткі на працягу 2-3 тыдняў. Эксперыменты паказалі, што міні-мозг мае шчыльнасць некалькіх сотняў тысяч клетак на кубічны міліметр, што робіць яго падобным на натуральны мозг грызуноў.